ВАША ХОБІ ДАПАМОЖА Ў ЛЯЧЭННІ…

Общество

На целе чалавека ёсць розныя кропкі, пры ўздзеянні на якія можна прычыніць шкоду або карысць арганізму. Гэта вывучаюць мануальныя тэрапеўты. Аднак некаторыя захапленні могуць міжволі стаць своеасаблівым хатнім урачом. Калі мы займаемся рукадзеллем, мы ўздзейнічаем на пэўныя нервовыя канчаткі, гэта адбіваецца і на нашым самаадчуванні.

Ручное вышыванне лечыць галаўны боль і шум у вушах, разумовую стомленасць. Яно добра здымае нервовае перанапружанне, аблягчае прафесіянальныя захворванні рук і ног, харчовыя расстройствы, хваробы крывяноснай і лімфатычнай сістэм.

Сцвярджаюць, што яно захоўвае ад знешніх негатыўных уздзеянняў. Вышыванне на машынцы паляпшае работу органаў слыху, змяншае паследкі ад страсення мазгоў. Гэта хобі дапамагае аднавіць інтуіцыю.

Макрамэ лечыць сэрца і ныркі, нервовыя галаўныя болі, аблягчае спазмы мышцаў, болі ў касцях з-за старых траўм, здымае раздражненне, хваляванне, галодныя спазмы, санлівасць, нармалізуе гарманальныя парушэнні.

Не рэкамендуецца займацца макрамэ людзям з адчувальнай скурай і дрэннай згусальнасцю крыві.

Бісерапляценне лечыць бяссонніцу, рассеяную  ўвагу, галаўны боль, парушэнні абмену рэчываў, хранічныя захворванні дыхальных шляхоў, сутаргі.

Выпальванне па дрэве здымае напружанне, нервовыя цікі, дапамагае пры лячэнні хранічных захворванняў прастуднага характару, язваў, хвароб  страўніка, нармалізуе ціск. Пры алергічных захворваннях і асаблівай адчувальнасці да пахаў займацца выпальваннем не рэкамендуецца. Таксама не варта прыносіць дадому работы па выпальванню, выкананыя ў іншым месцы.

Лозапляценне лечыць поліартрыт, нервовыя цікі, дэпрэсію, гіпатанію, упадак сіл, умацоўвае памяць.

Пэчворк (ласкутная тэхніка) лечыць галаўныя болі, розныя новаўтварэнні ў арганізме, алергію на шэрсць, болі ў нагах і сутаргі, парушэнні кровазвароту ў нагах.

Вязанне на прутках аблегчыць сардэчна-сасудзістыя захворванні, яно карыснае пры траўмах пазваночніка, страсенні мазгоў, садзейнічае хутчэйшаму выхаду з дэпрэсій, дапамагае пераносіць цяжкія стрэсавыя выпадкі ў жыцці.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *