Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне інфармуе…

Общество

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне інфармуе, што артыкулам 1 Закона ад 29.12.2020 № 72-З “Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь” унесены змяненні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (далей – ПК).

Змены ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 г. і накіраваны ў тым ліку на ўдасканаленне парадку падаткаабкладання даходаў фізічных асоб.

Так, з 1 студзеня ў выпадку ўстанаўлення кантралюючым органам факта неправамернага неўтрымання і непералічэння ў бюджэт падаходнага падатку падатковым агентам яго выплата ажыццяўляецца падатковым агентам за кошт уласных сродкаў, і такі падатак не падлягае далейшаму ўтрыманню ў фізічнай асобы ў парадку, устаноўленым пунктам 5 артыкула 216 ПК (частка 1 пункта 5-1 артыкула 216 ПК).

Згодна з часткай 2 артыкула 195 ПК, пад неправамерным неўтрыманнем і непералічэннем у бюджэт сумы падаходнага падатку маецца на ўвазе невыкананне падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязку па ўтрыманні з даходаў фізічнай асобы і пералічэнні ў бюджэт сумы падаходнага падатку, якое выявілася ў неадлюстраванні звестак аб аб’екце падаткаабкладання падаходным падаткам у падатковым і (або) бухгалтарскім уліку пры яго фактычнай наяўнасці.

Вышэйназваная норма накіравана на прадухіленне фактаў выплаты заработнай платы “ў канвертах” і з’яўляецца мерай уздзеяння на нядобрасумленных падатковых агентаў, якія выплачваюць такія прыбыткі без адлюстравання звестак аб іх у падатковым і (або) бухгалтарскім уліку.

Артыкулам 14.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КоАП) у рэдакцыі, якая ўступіла ў сілу з 01.03.2021, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за невыкананне або выкананне не ў поўным аб’ёме абавязку па ўтрыманні і (або) пералічэнні сумы падатку, збору (пошліны). У адпаведнасці з часткай 5 артыкула 14.5 КоАП пры ўстанаўленні на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання факту невыканання або выканання не ў поўным аб’ёме падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязку па ўтрыманні і (або) пералічэнні сумы падатку, збору (пошліны), учыненага наўмысна, у тым ліку службовай асобай юрыдычнай асобы цягне прымяненне мер адміністрацыйнай адказнасці ад 100 да 200 базавых велічынь.

Для атрымання дадатковай інфармацыі можна звярнуцца ў інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне, размешчаную па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, д. 2, кабінеты 205, 412, 413 або па тэлефонах: 8-01772 58190, 8-01772 55482. Час працы: 8.00-17.00, абедзенны перапынак – 13.00-14.00. Таксама азнаёміцца з інфармацыяй можна на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.portal.nalog.gov.by/.