За бяспеку разам!

Безопасность и здоровье Общество

З 12 па 28 красавіка па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”. Акрамя МНС, у ёй удзельнічаюць Міністэрствы ўнутраных спраў, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, інфармацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і энергетыкі.

Мэта акцыі – зніжэнне колькасці пажараў, што адбываюцца па прычыне невыканання правіл пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення. Яе мерапрыемствы накіраваны на актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду.

Работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дадуць растлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Работнікаў службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і тых, хто аказвае сацыяльную і медыцынскую дапамогу на доме, навучаць правілам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення.

Падчас акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.