Беларусь — Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Важное Главное

Расія — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб’ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2020 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся ў 4,5 раза.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі ў 2020 годзе — $29,5 млрд.

У агульным аб’ёме экспарту беларускіх тавараў на долю Расіі прыпадала 45,2% — $13,1 млрд.

Імпарт тавараў з Расіі склаў 50,2% у агульным аб’ёме імпарту Беларусі — $16,4 млрд.

Беларусь экспартавала:

— малако і малочную прадукцыю — $2001,1 млн,

— мяса і мясныя субпрадукты — $525,2 млн,

— грузавыя аўтамабілі — $342,5 млн,

— трактары і седлавыя цягачы — $317,3 млн,

— мэблю, уключаючы медыцынскую — $281,6 млн.

Беларусь імпартавала:

— нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат — $3441 млн,

— прыродны газ — $2453,3 млн,

— чорныя металы і вырабы з іх — $1177,0 млн,

— легкавыя аўтамабілі — $566,1 млн,

— часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў — $128,6 млн.

Сярод арганізацый з доляй замежнага капіталу, што дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, лідзіруюць арганізацыі з інвестыцыямі з Расіі — 2315 арганізацый.

Паступіла інвестыцый з Расіі — $3,6 млрд.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.