Педагогіка і электронныя рэсурсы

Общество Ступені поспеху

Падведзены вынікі абласнога конкурсу для работнікаў сістэмы адукацыі “Педагагічная ІТ-мазаіка”, які праходзіў у завочнай форме з 1 сакавіка па 12 красавіка ў 7 намінацыях: “Электронныя адукацыйныя рэсурсы (ЭАР) у агульнай сярэдняй адукацыі (па вучэбных прадметах гуманітарнага і сацыякультурнага цыкла)”, “ЭАР у дашкольнай адукацыі”, “ЭАР у пачатковай адукацыі”, “ЭАР у дадатковай адукацыі і дапрафесійнай падрыхтоўцы”, “ЭАР у спецыяльнай адукацыі”, “Прыкладное праграмнае забеспячэнне”. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 436 работ.

На другі (заключны) этап, які праводзіўся ў дыстанцыйным рэжыме ў фармаце відэаканферэнцыі, былі адабраны 64 работы, 4 з іх – з устаноў адукацыі Валожынскага раёна.

У выніку па рашэнні журы дыпломам II ступені ў намінацыі “ЭАР у спецыяльнай адукацыі” ўзнагароджана настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада № 6 “Вясёлы вулей” г. Валожына Наталля Анатольеўна Кароль, дыпломам III ступені ў намінацыі “ЭАР у дашкольнай адукацыі” – намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 3 “Пралеска” г. Валожына Наталля Генадзьеўна Рубацкая.

Наш кар.