Шаноўныя жыхары горада і раёна!

Общество Официально

Прыміце сардэчныя віншаванні са Святам працы, якое на працягу многіх гадоў натхняе на новыя здзяйсненні і добрыя справы. Яно па праве лічыцца сімвалам стваральных пачынанняў, светлых надзей і глыбокай павагі да працы чалавека. Бо менавіта праца закладвае асновы дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, дапамагае пераадольваць крызісныя з’явы і шукаць новыя, больш дзейсныя шляхі для паступовага руху наперад.

Валожыншчына славіцца сваімі цудоўнымі працоўнымі ініцыятывамі, майстрамі і спецыялістамі. З кожным годам усё харашэйшымі становяцца населеныя пункты, развіваецца эканоміка і ўмацоўваецца сацыяльная сфера – усё гэта заслуга кожнага жыхара раёна, вынік агульнай штодзённай, карпатлівай працы.

Дарагія землякі! Вашы поспехі і дасягненні ствараюць дабрабыт нашага краю і нашых людзей. Пашаны і павагі заслугоўваюць усе працоўныя калектывы, ветэраны працы, маладыя спецыялісты – кожны, хто ўносіць уклад у агульную справу. Упэўнены, што менавіта працавітасць, адданасць традыцыям і любоў да Радзімы з’яўляюцца залогам далейшага развіцця і працвітання Валожыншчыны!

У гэта майскае свята жадаем вам і вашым сем’ям міру і дабрабыту, цудоўнага веснавога настрою, бадзёрасці і здароўя. Няхай побач заўсёды будуць аднадумцы і верныя сябры, а ў прафесійнай дзейнасці спадарожнічае поспех. Няхай Першамай надасць аптымізму, веры ў свае сілы і пачуццё задаволенасці ад вынікаў працы!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў