Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество Официально

Сардэчна віншую вас з яркім святам вясны і працы – 1 Мая! Гэты дзень аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, прафесій, поглядаў – усіх, хто ўмацоўвае эканамічны патэнцыял сваёй малой радзімы, стварае заўтрашні дзень. Ён непарыўна звязаны з салідарнасцю і духоўным яднаннем народа і нясе з сабой вясну і цяпло, надзею на лепшае.

Дзякуй ветэранам, хто доблесна працаваў і сваімі сумленнымі адносінамі да справы выхоўваў у падрастаючага пакалення павагу да працоўных традыцый, калектыву, Радзімы. Удзячнасць і тым, хто толькі пачынае сваю працоўную біяграфію і сёння накіроўвае сілы і здольнасці на дабрабыт нашага рэгіёну!

Няхай гэта вясенняе свята ўмацуе ў нашых душах аптымізм, веру ў свае сілы, аб’яднае жаданнем зрабіць як мага больш добрых спраў адзін для аднаго, для нашых бацькоў і дзяцей, для нашага краю! Бо чым больш мы дасягаем сваёй працай, ведамі, памкненнямі, тым больш багатым і насычаным становіцца жыццё, тым дынамічней развіваецца любая Беларусь! Ад усёй душы жадаю вам невычэрпнай энергіі, міру і дабрабыту кожнаму дому і сям’і, радасных перамен і новых поспехаў у рабоце! Моцнага здароўя, шчасця і працвітання вам, дарагія валожынцы!

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь