І больш за век доўжыцца Першамай

Важное Общество Официально

Дзень Інтэрнацыянала, Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, Свята вясны і працы. Усё гэта – Першамай. У СССР яго адзначалі шматтысячнымі дэманстрацыямі, канцэртамі і шумнымі гуляннямі. На маёўкі выходзілі калектывамі, сем’ямі – навокал панавала сапраўднае свята. Гісторыя захавала шчаслівыя моманты яднання людскіх душ і сэрцаў, сапраўдны патрыятызм, веру ў светлую будучыню. Паўсюдна гучалі словы: “Мір. Праца. Май”. І гэта яскрава адлюстравана на фотаздымках, якія былі зроблены ў розныя гады на Першамайскіх дэманстрацыях у Валожыне.

 

 

 

 

Апошняя афіцыйная дэманстрацыя на 1 Мая ў гісторыі вялікай і непарушнай калісьці дзяржавы СССР адбылася ў 1990 годзе. Аднак больш за сто гадоў першы майскі дзень у многіх краінах нязменна з’яўляецца выхадным – як сімвал салідарнасці і духоўнага яднання народа.

 

Паважаныя землякі!

Сардэчна віншую вас са Святам працы – 1 Мая! Вясна асацыіруецца з новым жыццём, з радасцю і працвітаннем. І менавіта ў гэты час мы славім тое, што з’яўляецца асновай паспяховага развіцця чалавека і краіны ў цэлым – мірную стваральную працу, згоду і салідарнасць у грамадстве. На працягу многіх гадоў Свята Першамая аб’ядноўвае людзей усіх пакаленняў і прафесій, дорыць кожнаму з нас натхненне для новых дасягненняў і перамог.

Словы ўдзячнасці ўсім тым, хто сваімі паўсядзённымі справамі ўносіць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна, хто раней ствараў прадпасылкі для яго дынамічнага і стабільнага развіцця і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Спадзяюся, што наша сумесная дзейнасць дапаможа роднаму краю стаць яшчэ больш прыгожым і заможным.

Няхай у гэты святочны дзень нашы сэрцы і душы напоўняцца вясеннім цяплом, усмешкамі, дабрынёй, аптымізмам, верай у саміх сябе і ў тых, хто побач! Моцнага ўсім здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту!

Вераніка ЗАГОРСКАЯ,

старшыня

Валожынскага раённага

аб’яднання прафсаюзаў