НАВІНЫ АД «БЕЛАЙ РУСІ»

Общество

Ад імя раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” лепшых настаўнікаў раёна павіншавала Н. А. Чарнышова. Лаўрэату раённага конкурсу “Настаўнік года” Вользе Анатольеўне Альшэўскай з Івянца быў уручаны памятны падарунак.

Віншаванне з нагоды прафесіянальнага свята атрымаў ад раённай арганізацыі “Белая Русь” і калектыў Валожынскага вопытнага лясгаса. Была ўзнагароджана і пярвічная ячэйка аб’яднання гэтага прадпрыемства.

Па ініцыятыве арганізацыі на базе гімназіі прайшло спаборніцтва па стрытболу, у якім прынялі ўдзел каманды з гарадскіх школ. Лепшыя ігракі атрымалі падарункі ад “Белай Русі”.

Па рашэнню Савета раённай арганізацыі “Белая Русь” шэсць маладых спецыялістаў, якія прыехалі сёлета працаваць на Валожыншчыну, атрымалі білеты на канцэрт ансамбля “Песняры”.

 



Добавить комментарий