Праз час і адлегласць

Кругозор Общество

26 красавіка, у дзень, калі споўнілася 35 гадоў з таго часу, як на 4-м блоку Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася самая буйная ў сусветнай гісторыі тэхнагенная катастрофа, кіраўніцтва РАУС запрасіла на сустрэчу былых сваіх супрацоўнікаў – ветэранаў органаў унутраных спраў, што прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў той аварыі.

Гасцей віталі начальнік РАУС Дзмітрый Аляксандравіч Вяроўчык і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Вітальевіч Акушка. Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай сяброўскай атмасферы. За круглым сталом падчас чаявання мужчыны ўспомнілі былое, як нялёгка было працаваць у зоне адсялення, калі ведаеш, што цябе ўсюды падпільноўвае такі небяспечны нябачны вораг. Хаця на той час, магчыма па маладосці, не зусім усведамлялі гэта. Паважаныя людзі падзяліліся сваім багатым вопытам работы, абмеркавалі сённяшнее становішча спраў. На заканчэнне сустрэчы Дзмітрый Аляксандравіч падзякаваў ім за шматгадовую нялёгкую службу, прафесіяналізм, адданасць справе і ўручыў святочныя прадуктовыя наборы.

Тэкст і фота

Анжэлы РАДЫНА