Велікодная радасць для насельнікаў дамоў-інтэрнатаў

2021 - Год народнага адзінства Главное Общество

3 мая па ініцыятыве Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў раёнах прайшла дабрачынная акцыя “Падары радасць бліжняму”. У яе рамках кіраўніцтва райгарвыканкамаў і прадстаўнікі духавенства Мінскай мітраполіі Беларускай праваслаўнай царквы наведалі дамы-інтэрнаты для пажылых людзей і інвалідаў, каб уручыць іх насельнікам велікодныя сувеніры.

На Валожыншчыне ў Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце пабывалі старшыня старшыня райвыканкама Яўген Круковіч і настаяцель Свята-Праабражэнскай царквы протаіерэй Сергій Лепін, а ў Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі развіцця – намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун і настаяцель храма прыходу святой Еўфрасінні Полацкай протаіерэй Віктра Перагудаў. Сумесна яны прывезлі ў гэтыя сацыяльныя ўстановы больш як 200 падарункаў у гонар светлага Хрыстова Уваскрасення і на чыстую радасць дарослых і дзяцей.

Прысутных у зале Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната павіншаваў з Вялікаднем старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч КРУКОВІЧ

Падарункам парадаваліся выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця

Фота з архіваў сацыяльных устаноў