Святочная афіша мерапрыемстваў на 9 Мая (увага, унесены змены!):

76 лет Великой Победе! Общество

Плошча Свабоды

8.30 – канцэртная праграма ўзорнага духавога аркестра Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў;

          – выстава малюнкаў дзіцячых школ мастацтваў раёна «Дзеці малююць Перамогу»;

          – выстава-продаж работ удзельнікаў народнага аб’яднання народных майстроў «Скарбніца»;

          – інтэрактыўная пляцоўка «Ваенны прывал»;

9.30 – урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь;

          – ускладанне вянкоў і кветак да помніка загінуўшым воінам;

          – святочны марш воінаў гарнізона, узорнага духавога аркестра Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў;

10.15 – акцыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь» «Вальс Перамогі»;

10.20 – святочны канцэрт «Дзякуй за тое, што мы жывыя», прысвечаны Дню Вялікай Перамогі;

11.40 – канцэртная праграма «Душы і сэрца натхненне» народнага хору ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы»;

12.10 – канцэртная праграма «Мелодыі вясны» вакальнай групы ветэранаў працы «Верас»;

            – работа гандлёвых кропак, атракцыёны для дзяцей;

22.00 – патрыятычная акцыя «Свечка памяці»;

23.00-00.00 – святочная дыскатэка на летняй пляцоўцы каля гасцініцы «Карона».

 Кінатэатр «Юнацтва»

 13.30 – да 76-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дакументальны фільм «Смугнар» (Беларусьфільм). Уваход вольны!

Прыемнага адпачынку!