БУДЗЕМ ПРАВІЛЫ ПАВАЖАЦЬ!

Закон и порядок

У сувязі з тым, што павялічылася колькасць дарожных здарэнняў з удзелам пешаходаў, з 5 па 15 кастрычніка ў вобласці праводзіцца прафілактычная аперацыя “Пешаход”.

Вадзіцелі абавязаны кантраляваць бяспеку пры выкананні манеўраў, памятаць, што пешаход – самы неабаронены ўдзельнік руху, што ён заўсёды мае прыярытэтныя правы на пешаходным пераходзе.

Праяўляць больш асцярожнасці не зашкодзіць і пешаходам, асабліва калі яны рухаюцца ў цёмны час сутак ці пры неспрыяльным надвор’і (навальніца, галалёд, мяцеліца). Апранайце дзяцей у светлыя, яркія курткі і не забывайце пра святлоадбівальныя элементы.

Строгае і абавязковае выкананне Правілаў дарожнага руху – гарантыя нашай бяспекі.

Наш кар.

 



Добавить комментарий