У вайны недзіцячае аблічча

76 лет Великой Победе! Важное Общество

7 мая на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшла сустрэча-ўспамін «У вайны не дзіцячая аблічча».

На мерапрыемства былі запрошаны наведвальнікі аддзялення, дзяцінства якіх было закранута вайной, а таксама выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Спецыялісты цэнтра правялі віртуальную экскурсію ў музей яўрэйскага супраціўлення г. Навагрудка. Экскурсія была падрыхтавана на аснове фота- і відэаматэрыялаў, сабраных у пажылых людзей, якія раней наведвалі музей.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй уцёкаў 200 вязняў з Навагрудскага гета, сярод якіх было шмат дзяцей. Запрошаныя таксама падзяліліся кранальнымі дзіцячымі ўспамінамі, расказалі пра нягоды ваеннага і пасляваеннага часу.