Да Першамая прафсаюзы павіншавалі работнікаў арганізацый

Аграрный сектор и промышленность

Напярэдадні святочнай даты старшыня прафкама Валожынскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» Ірына Тадэвушаўна БІТЭЛЬ завітала з віншаваннямі і падарункамі да 68 ветэранаў працы гэтай арганізацыі, сярод якіх Лідзія Фёдараўна ЦАЮН, Галіна Фамінічна ЛІННІК і Вера Уладзіміраўна ФІЛІПЕНЯ. Ці трэба казаць, як людзі, якія шмат гадоў, сіл і старання падарылі развіццю малочнай галіны, шчыра радаваліся візіту прадстаўніка дарагой сэрцу арганізацыі…