Пад Свята працы абласны прафсаюз работнікаў АПК завітаў на Валожынскую зямлю

Аграрный сектор и промышленность

Напярэдадні 1 Мая Мінская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначыла рупліўцаў сельгаспрадпрыемстваў Валожыншчыны. Для ўручэння заслужаных узнагарод у раён прыехалі намеснік старшыні Аксана БЕЛЬСКАЯ і галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр МОТУЗ.

На першым здымку віншаванні прымае механізатар КСУП «Валожынскае» Вадзім МІКУЛЕВІЧ. Малады чалавек дааткова зарэкамендаваў сябе падчас сёлетняй пасяўной кампаніі, калі на трактары «МТЗ-3022» засеяў зерневвыя і зернебабовыя культуры на плошчы 906 гектараў.

А тут узнагароду ўручаюць трактарысту-машыністу ААТ «Багданаўскае» Андрэю ШЫДЛОЎСКАМУ. У час вясновых палявых работ ён шчыраваў на агрэгаце «РАСА» і ўнёс мінеральныя ўгнаенні на 1 764 гектары.

Яшчэ адзін з перадавікоў — механізатар ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» Уладзімір КАЛЯДА, які вясной працаваў на пагрузчыку «Амкадор». За час палявой кампаніі ён загрузіў у прычэпы задзейнічанай тэхнікі 21 688 тон арганікі. Праўда, асабіста віноўнік урачыстасці атрымаць заслужаныя ўхваленні не змог: праходзіў лячэнне ад COVID-19. Таму Падзяка і падарунак чакаюць законнага ўладальніка ў роднай арганізацыі.