Эксперты: антыцелы да каранавіруса ў лёгка перахварэлых захоўваюцца мінімум 90 дзён

COVID-19

Антыцелы да каранавіруса пры лёгкім або бессімптомным праходжанні інфекцыі могуць захоўвацца як мінімум 90 дзён. Аб гэтым паведамілі ТАСС у лабараторнай службе «Хелікс» са спасылкай на даследаванне, праведзенае разам з Ваенна-медыцынскай акадэміяй імя С.М.Кірава. Як паведамляе БЕЛТА.

«У тых, хто перанёс COVID-19 у лёгкай або бессімптомнай форме, антыцелы IgG дасягаюць пікавага ўзроўню на 45-я суткі пасля інфіцыравання і захоўваюцца мінімум да 90 сутак, у жанчын старэйшых за 60 гадоў узровень утвораных спецыфічных антыцелаў вышэйшы», — гаворыцца ў паведамленні.

У даследаванні прынялі ўдзел звыш 1,1 тыс. чалавек з больш як 20 рэгіёнаў Расіі. Усе ўдзельнікі перанеслі каранавірусную інфекцыю лёгка або наогул без сімптомаў. У прадстаўленай выбарцы толькі ў 0,9 працэнта жанчын і 0,8 працэнта мужчын ва ўзросце ад 18 да 44 гадоў праз 30 сутак пасля выяўлення інфекцыі не знайшлі імунаглабуліны. У іншых узроставых групах антыцелы выявіліся ва ўсіх удзельнікаў.

Канчатковыя вынікі даследавання будуць уключаць аналіз узроўню антыцелаў праз 180 сутак пасля перанесенай лёгка або без сімптомаў інфекцыі, а таксама ацэнку на працягу паўгода ўзроўню імунаглабуліну IgG да каранавіруса ў тых, у каго хвароба праходзіла сярэдняцяжка і цяжка. Усяго будуць вывучаны аналізы 1,5 тыс. чалавек старэйшых за 18 гадоў.