Дажджы, навальніцы і да +26°С чакаецца ў Беларусі 17 мая

Кругозор

Навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 17 мая, удзень па ўсходзе месцамі пройдуць моцныя дажджы, а вецер узмоцніцца парывамі да 15-18 м/с, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, удзень па ўсходзе краіны месцамі пройдуць моцныя дажджы. Уначы і раніцай на асобных участках будзе назірацца слабы туман.

Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі па ўсходзе моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў вышэй за нуль, удзень — 17-23 градусы цяпла, па ўсходзе — да плюс 26.