Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 18 мая

Кругозор

Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 18 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у начны і ранішні час месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 10-16 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса, па ўсходзе — да 23 градусаў.