Музеі Беларусі

Культура

У Беларусі працуе 160 музеяў, у якіх прадстаўлены каштоўнасці айчыннай і сусветнай культуры:

— 98 комплексных,

— 43 гістарычныя,

— 13 мастацтвазнаўчых,

— 4 літаратурныя,

— 2 прыродазнаўчыя.

У 2020 годзе іх наведалі больш за 3,2 млн жыхароў і гасцей Беларусі.

Рэйтынг папулярнасці*:

— мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» — 222,6 тыс. наведванняў,

— Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — 196,7 тыс.,

— Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — 187,1 тыс.,

— Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» — 141,1 тыс.,

— Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь — 121,9 тыс.,

— замкава-паркавы комплекс «Мір» — 119,6 тыс.,

— Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік — 91,8 тыс.,

— Віцебскі абласны краязнаўчы музей — 82,2 тыс.,

— Гомельскі абласны музей ваеннай славы — 82 тыс.,

— парк-музей «Сула» — 72,2 тыс.

Колькасць часовых экспазіцый і экскурсій у 2020 годзе:

— 4 тыс. экспазіцый,

— 60,8 тыс. экскурсій.

Музейны фонд краіны перасягае 3,5 млн экспанатаў. У 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м іх колькасць павялічылася на 51,1 тыс. прадметаў.

* Складзены ў адпаведнасці з колькасцю наведванняў у 2020 годзе.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.