Міністэрства аховы здароўя: пры вакцынацыі ад COVID-19 акцэнт робіцца на пажылых

COVID-19

Пры правядзенні вакцынацыі ад COVID-19 на цяперашнім этапе акцэнт робіцца на пажылых і людзях з камарбіднай паталогіяй, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы цяпер павінны задаволіць усе запісы, якія ёсць у паліклініках, з упорам на пажылое насельніцтва. Працуем па мэтавых групах, звязаных і з камарбіднай паталогіяй, — сказаў Дзмітрый Піневіч. — А другім этапам, магчыма, мы вернемся да выставачных цэнтраў і іншых месцаў, дзе зможам вакцынаваць усе ўзроставыя групы».

Міністр адзначыў: чэргі жадаючых вакцынавацца пойдуць на змяншэнне ў сувязі з масавым паступленнем вакцыны ў паліклінікі.