Кіберзлачыннасць у Беларусі

Общество

Кіберзлачынствы — злачынствы, звязаныя з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі (злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі, крадзяжы шляхам выкарыстання сродкаў камп’ютарнай тэхнікі, выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў і г.д.).

На працягу апошніх гадоў у Беларусі назіраецца ўстойлівы рост колькасці рэгіструемых кіберзлачынстваў:

2015 — 2440 злачынстваў,

2016 — 2471,

2017 — 3099,

2018 — 4741,

2019 — 10 539,

2020 — 25 561.

За першыя месяцы 2021 зафіксаваны рост колькасці крадзяжоў з банкаўскіх картак беларусаў больш як на 270% у параўнанні з гэтым жа перыядам 2020 года.

ПРАЗ ІНТЭРНЭТ-ПЛЯЦОЎКУ KUFAR БЫЛО ЎЧЫНЕНА ЗЛАЧЫНСТВАЎ:

2018 — 51,

2019 — 126,

першае паўгоддзе 2020 — 102,

другое паўгоддзе 2020 — 3778.

Крыніца: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь