Пакаранне для нецвярозых вадзіцеляў

Закон и порядок

У сакавіку ў Беларусі ўступіў у сілу новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, які прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці пакарання для нецвярозых вадзіцеляў. Аднак з той пары, як ён пачаў дзейнічаць, на тэрыторыі Валожынскага раёна затрыманы 15 п’яных вадзіцеляў.

Хочацца адзначыць, што цяпер, згодна з арт. 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь, кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыхаемым паветры ў канцэнтрацыі ад 0,3 да 0,8 праміле накладаецца штраф 100 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў тэрмінам на тры гады, больш за 0,8 праміле – штраф 200 базавых велічынь і пяць гадоў пазбаўлення правоў.

Перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення або стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў тэрмінам на тры гады.

Ужыванне вадзіцелем алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку або пасля ўчынення дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з’яўляецца, да праходжання праверкі (агляду) на вызначэнне яго стану цягне накладанне штрафу ў памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў тэрмінам на пяць гадоў.

Наталля ШАПАРЭВІЧ,

старшы інспектар

па АП АДАІ РАУС