Аплачвайце штрафы своечасова

Закон и порядок

Адміністрацыйны штраф з’яўляецца самай распаўсюджанай адміністрацыйнай санкцыяй. Нявыплата ў час можа абярнуцца сур’ёзнымі наступствамі!

У адпаведнасці з арт. 17.2 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь штраф павінен быць выплачаны не пазней за адзін месяц з дня ўступлення ў законную сілу пастановы.

У выпадку нявыплаты ва ўстаноўленыя тэрміны сума штрафу аўтаматычна павялічваецца на 2 базавыя велічыні (58 рублёў). У сваю чаргу орган, які вядзе адміністрацыйны працэс і вынес пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, мае права накіраваць яе па месцы атрымання асобай заработнай платы і прыраўнаваных да яе даходаў для спагнання сумы штрафу або ў адпаведнасці з арт. 15.4 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь у аддзел прымусовага выканання (АПВ) для спагнання штрафу ў прымусовым парадку.

У адпаведнасці з арт. 482 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі АПВ могуць накласці арышт на маёмасць даўжніка, у тым ліку і на яго грашовыя сродкі, прыпыніць поўнасцю або часткова аперацыі па бягучых і іншых банкаўскіх рахунках, апісаць або арыштаваць яго маёмасць. Калі ж грамадзянін працягвае ўхіляцца ад аплаты, ездзіць на аўтамабілі і атрымлівае пры гэтым чарговыя штрафы, меры ўздзеяння могуць быць і больш сур’ёзнымі. Да прыкладу, прымаецца рашэнне аб часовым абмежаванні на выезд за межы Рэспублікі Беларусь, а таксама часовым абмежаванні права на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі. Да выплаты сумы штрафу грамадзяніну, які мае запазычанасці, можа быць вынесена вызначэнне суда, якое абмяжоўвае даўжніка на кіраванне ўсімі відамі транспартных сродкаў да таго часу, пакуль ён не пагасіць штраф у поўным аб’ёме.

У адпаведнасці з арт. 8.7 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь з мэтай забеспячэння выканання пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання службовая асоба органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, мае права накласці арышт на маёмасць.

Леанід ГІЛЬ,

начальнік АДАІ РАУС