Выкарыстанне інвестыцый у асноўны капітал і будаўніцтва жылля

Общество

У I квартале 2021 г. у Валожынскім раёне выкарыстана 21,8 млн руб. інвестыцый у асноўны капітал, ці ў супастаўных цэнах 106,7% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.

Будаўніча-мантажныя работы выкананы на 13,4 млн руб., што на 23,5% больш, чым у студзені-сакавіку 2020 г. Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 61,3% агульнага аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал.

За 3 месяцы бягучага года на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў накіравана 3,2 млн руб. (14,6% агульнага аб’ёму), што складае 84,9% да адпаведнага перыяду 2020 г. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпадала 61,5% інвестыцый, укладзеных у актыўную частку асноўных сродкаў, з іх 52,6% набыты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Аб’ём сродкаў, укладзеных у жыллёвае будаўніцтва, склаў 13,1 млн руб., ці 60% агульнага аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал. За I квартал 2021 г. у раёне ўведзена ў эксплуатацыю 8,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што на 34,6% больш, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці