Аб рознічным тавараабароце

Общество

Рознічны тавараабарот Валожынскага раёна ў студзені-сакавіку 2021 г. склаў 23,5 млн руб., ці ў супастаўных цэнах 99,7% да студзеня-сакавіка мінулага года.

У І квартале бягучага года рознічны тавараабарот на 92,8% фарміраваўся арганізацыямі гандлю і на 7,2% – індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі (у студзені-сакавіку 2020 г. – 91,9% і 8,1% адпаведна).

У рознічным тавараабароце арганізацый гандлю ўдзельная вага харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў у І квартале 2021 г. склала 61,1%, нехарчовых тавараў – 38,9% (у I квартале 2020 г. – адпаведна 61,3% і 38,7%). Насельніцтву прададзена харчовых тавараў на 13,3 млн руб. (у супастаўных цэнах 106% да ўзроўню студзеня-сакавіка 2020 г.), нехарчовых тавараў – на 8,5 млн руб. (94,6%).

На 1 красавіка 2021 г. таварныя запасы ў арганізацыях гандлю складалі 11 млн руб. (на 38 дзён гандлю).