Аб вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі

Аграрный сектор и промышленность

Па стане на 1 мая 2021 г., у сельскагаспадарчых арганізацыях Валожынскага раёна ўтрымлівалася 33,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы (97,6% да 1 мая 2020 г.), у тым ліку 12,2 тыс. галоў кароў (96,4%). Пагалоўе свіней склала 67,7 тыс. (101,9%), птушкі – 15,5 тыс. галоў (120,4%).

За студзень-красавік 2021 г. сельскагаспадарчымі арганізацыямі рэалізавана жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе 6,7 тыс. тон, што на 0,6 тыс. тон (на 10,4%) больш, чым у аналагічным перыядзе 2020 года.

Выраблена (вырашчана) асноўных відаў жывёлы і птушкі 6,9 тыс. тон, ці на 0,2% больш, чым у студзені-красавіку 2020 г., у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 1,5 тыс. тон (на 6% больш), свіней – 5,4 тыс. тон (на 1,4% менш). Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме павялічыліся на 28 грамаў, свіней зменшыліся – на 66 і склалі адпаведна 550 і 733 грама.

У параўнанні са студзенем-красавіком 2020 г. вытворчасць малака павялічылася на 1,8 тыс. тон (на 10,9%) і склала 18,7 тыс. тон. Сярэдні надой малака ад каровы – 1544 кілаграмы, што на 198 кілаграмаў больш, чым у адпаведны перыяд мінулага года. Рэалізавана малака 16,9 тыс. тон, ці 90,6% ад вырабленага (у студзені-красавіку 2020 г. – 15,1 тыс. тон, ці 90%).

Выраблена яек усіх відаў 1,9 млн штук, ці 100,2% да ўзроўню студзеня-красавіка 2020 г.

 Аддзел статыстыкі Валожынскага раёна

Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці