Прафілактыкі шаленства

Безопасность и здоровье Общество

З 19 мая ў рамках выканання плана правядзення супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў з мэтай прафілактыкі шаленства праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл уздоўж мяжы з Латвійскай, Літоўскай і Польскай Рэспублікамі (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў). З гэтай мэтай прымяняюцца вакцыназмяшчальныя блістар-прынады, раскідванне якіх ажыццяўляецца з выкарыстаннем авіяцыі.

Даведачная інфармацыя:

Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру масай да 30 г, выраблены з кампанентаў кармоў, прыдатных для драпежнікаў, і мае спецыфічны пах. У прынаду заключаны блістар (капсула) з вакцынай.

Забараняецца браць іх рукамі і скормліваць хатнім жывёлам. Не дапускаецца кантакт дзяцей з вакцыназмяшчальнымі блістарамі.

Пры выпадковым пападанні змесціва блістара на адкрытыя ўчасткі цела або слізістыя абалонкі вачэй, рота або носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% растворам пітной соды і звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.

 Звяртаем увагу, што людзям, якія знаходзяцца ў месцах правядзення работ, неабходна пазбягаць знаходжання ў зоне палёту самалёта, каб не быць траўміраванымі падаючымі прынадамі.

Алег ЖАЛНЯРОВІЧ,

галоўны ветурач раёна