“Арганізацыя і правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі 2021 года”

Молодежный курьер Общество

Летняя аздараўленчая кампанія 2021 года ў раёне пройдзе згодна з рашэннем райвыканкама ад 13 мая 2021 года № 1112 “Аб арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей ў 2021 годзе”. Асноўная задача – арганізаваць аздараўленне і працоўную занятасць непаўналетніх розных узроставых груп, максімальна выкарыстаць летні час для развіцця асобы дзіцяці, яго здольнасцей і магчымасцей.

Падчас аздараўленчай кампаніі плануецца аздаравіць 1226 дзяцей (35,6 працэнта ад агульнай колькасці), у тым ліку: у лагерах з дзённым знаходжаннем – 806, з іх 100 – у лагерах працы і адпачынку; у лагерах з кругласутачным знаходжаннем – 420, з іх 20 – у лагеры працы і адпачынку.

 Вызначаны памеры сродкаў на патаненне кошту пуцёвак: у аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам на 18 дзён – 215 рублёў, не менш за 9 дзён – 92 рублі; у спартыўна-аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 9 дзён – 105 рублёў, з дзённым прабываннем тэрмінам 18 дзён – 100 рублёў; у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён – 100 рублёў; у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён – 97 рублёў. Кошт пуцёўкі складаецца з датацыі дзяржавы і бацькоўскай даплаты.

Аздараўленне ў лагерах з дзённым знаходжаннем будзе арганізавана на базе 14 устаноў адукацыі на працягу трох летніх месяцаў. У СШ № 1 райцэнтра, Івянецкай і Ракаўскай адзінаццацігодках лагеры будуць працаваць у дзве змены (чэрвень, жнівень), у ДЮСШ – ліпень-жнівень. Бацькоўская даплата складзе для дзяцей 6-10 гадоў – 17,07 рубля, 11-13 гадоў – 20,73 рубля, 14-18 гадоў – 26,07 рубля. Для дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, будзе арганізавана аздараўленне на працягу 18 дзён на базе цэнтра.

У сувязі з адсутнасцю стацыянарнага аздараўленчага лагера ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме аздараўленне дзяцей у 9-дзённых лагерах з кругласутачным прабываннем будзе арганізавана наступным чынам: у Вішнеўскім ВПК – два профільныя лагеры для 52 вучняў (чэрвень), адзін з іх – лагер працы і адпачынку; у Сакаўшчынскім ВПК – два аздараўленчыя лагеры для 64 вучняў (чэрвень), адзін з іх – профільны лінгвістычны; у Гародзькаўскім ВПК адзін лагер для 30 вучняў (чэрвень). Бацькоўская даплата складзе: для дзяцей 6-10 гадоў – 26,24 рубля, 11-13 гадоў – 29,90 рубля, 14-18 гадоў – 32,20 рубля. На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Мядзель – два аздараўленчыя 9-дзённыя лагеры ў ліпені для 30 вучняў (ліпень); Мінскай абласной аздараўленчай базы “Галактыка” – два профільныя 9-дзённыя лагеры для 100 вучняў (чэрвень), адзін з іх – спартыўна-аздараўленчы. Бацькоўская даплата складзе ад 150 да 160 рублёў. На базе воінскай часці 30695 будзе арганізаваны ў чэрвені аздараўленчы лагер для 44 вучняў, з якімі праводзіцца індывідуальная работа, а таксама для вучняў, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Бацькоўская даплата складзе: для дзяцей 6-10 гадоў – 28,02 рубля, 11-13 гадоў – 31,78 рубля, 14-18 гадоў – 34,71 рубля.

Аздараўленне дзяцей павінна быць паўнацэнным. Найбольш эфектыўным з’яўляецца аздараўленне ва ўмовах лагера з 18-дзённым знаходжаннем, які размешчаны па-за межамі горада. Таму вучні раёна ў летні перыяд будуць аздараўлівацца ў лагерах на арандаваных базах, у тым ліку на базе санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, а таксама ў стацыянарных 18-дзённых аздараўленчых лагерах Стаўбцоўскага, Дзяржынскага раёнаў, дзе ў жніўні адпачнуць 60 вучняў. Бацькоўская даплата складзе ад 135 да 200 рублёў. Для 20 дзяцей прапаноўваецца адзін 18-дзённы аздараўленчы лагер на базе “Галактыкі”. Бацькоўская даплата – ад 305 да 323 рублёў. У аздараўленчым лагеры “Фатон” аздараўленне пройдуць 18 дзяцей са шматдзетных сем’яў і 2 дзіцяці-інваліды.

У цяперашні час асаблівую актуальнасць набывае пытанне сучаснай і якаснай падрыхтоўкі аздараўленчых лагераў да пачатку работы ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі, патрабаваннямі тэхнікі бяспекі і супрацьпажарнай бяспекі. Таму кіраўніцтвам устаноў адукацыі ўжо зараз праводзіцца мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы да летняга 4-га аздараўленчага перыяду. Работу лагераў плануецца арганізаваць з улікам выканання метадычных рэкамендацый па прафілактыцы ўзнікнення і распаўсюджвання COVID-19 пры арганізацыі работы аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый для дзяцей.

Гатоўнасць аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагераў у раёне будзе забяспечана да 25 мая бягучага года. Асаблівая ўвага будзе нададзена аздараўленню сацыяльна слабым катэгорыям дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных, няпоўных сем’яў. У лагерах розных тыпаў плануецца аздаравіць 25 дзяцей-інвалідаў, 45 дзяцей-сірот, дзяцей, якія знаходзяцца на сямейных формах уладкавання, 48 вучняў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 12 вучняў, з якімі праводзіцца індывідуальная работа.

Паспяховасць аздараўленчай кампаніі забяспечваецца падборам і расстаноўкай педагагічных кадраў. Прыярытэтным кірункам павінна стаць грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, з гэтай мэтай неабходна максімальна актывізаваць пошукава-даследчую дзейнасць, экскурсійную работу. У мэтах прафілактыкі супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і максімальнага прыцягнення іх да заняткаў у вольны час будуць скарэкціраваны графікі работы аб’яднанняў па інтарэсах на летні перыяд. Школьныя стадыёны, спартыўныя залы будуць адкрыты для дзяцей, але пад пільнай увагай педагогаў. Вялікая ўвага будзе нададзена пытанням забеспячэння пажарнай бяспекі ў аздараўленчых лагерах, бяспекі паблізу вадаёмаў, падчас купання, арганізацыя прапускнога рэжыму. На штодзённым кантролі – пытанні захавання патрабаванняў санітарных норм і правіл, у тым ліку пры арганізацыі харчавання выхаванцаў аздараўленчых лагераў.

Аздараўленчая кампанія 2021 года для паўнацэннага адпачынку і аздараўлення кожнага дзіцяці, захавання здароўя кожнага выхаванца павінна прайсці зладжана, дакладна, бяспечна і арганізавана.

Да друку падрыхтавала

Алена ЗАЛЕСКАЯ