Сустрэчы з моладдзю

Молодежный курьер

Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Уладзімір Ціханоўскі працягвае сустрэчы ў фармаце адкрытага дыялога з моладдзю Валожыншчыны.

Нядаўна падобнае мерапрыемства прайшло ў Пугачоўскай школе.

Маладзёжны лідар адказаў на пытанні старшакласнікаў і сам пацікавіўся іх стаўленнем да некаторых момантаў маладзёжнай палітыкі ў раёне. У прыватнасці, абмяркоўваліся палажэнні патрыятычнага выхавання, арганізацыі валанцёрскай і студатрадаўскай дзейнасці. Падчас мерапрыемства адбылося ўручэнне членскіх білетаў БРСМ некаторым юнакам і дзяўчатам, а  самыя актыўныя суразмоўцы атрымалі падарункі ад грамадскай арганізацыі.

Наш кар.