Каляндар выпускніка — 2021

Молодежный курьер Общество

29 мая — апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў;

1-9 чэрвеня — выпускныя экзамены за 9-ы і 11-ы класы;

10 чэрвеня — выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х (12-х) класаў;

2 мая — 1 чэрвеня — рэгістрацыя на ЦТ (2-9 ліпеня — рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні);

16 чэрвеня — 8 ліпеня — асноўны этап ЦТ (14, 16 і 18 ліпеня — рэзервовыя дні ЦТ).

Важна: абітурыенты могуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў — два гады.

Тэрміны прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА):

20-26 ліпеня — на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове, 20-28 ліпеня — для паступаючых на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, 15 лістапада — 5 снежня — на завочную форму ва УВА сельгаспрофілю;

на платнай аснове без здачы ўступных іспытаў ва УВА: 20 ліпеня — 5 жніўня — у сілавыя УВА, 20 ліпеня — 10 жніўня — у сельскагаспадарчыя УВА ў вочнай форме атрымання адукацыі (15 лістапада — 5 снежня — у завочнай), 20 ліпеня — 9 жніўня — у іншыя УВА, 20-22 ліпеня могуць падаць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, і аграрнай накіраванасці, якія паступаюць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.

Тэрміны прыёму дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі на бюджэтныя месцы (на месцы на платнай аснове ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты) — 20-31 ліпеня, на платнай аснове — 20 ліпеня — 14 жніўня;

на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй) на бюджэтныя месцы (на месцы на платнай аснове ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты) — 20 ліпеня — 12 жніўня; на платнай аснове — 20 ліпеня — 18 жніўня;

на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ў завочнай форме атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 1 кастрычніка — 30 лістапада.

Прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі — 15 чэрвеня — 20 жніўня — на дзённую і вячэрнюю формы навучання, 1-10 кастрычніка — на завочную форму навучання, 1-20 лістапада — па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі.

*Тэрміны заканчэння прыёму дакументаў адрозніваюцца ў залежнасці ад атрыманага ўзроўню адукацыі, неабходнасці здаваць уступныя іспыты па спецыяльнасці.

Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.