Дарагія жанчыны!

Общество

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!

Для кожнага з нас мацярынская любоў – невычэрпная крыніца дабрыні, надзеі на лепшае, упэўненасці ў сваіх сілах. Менавіта матуліна ласка – гэта тое, да чаго чалавек імкнецца як у радасныя, так і ў складаныя моманты жыцця. Мы заўсёды адчуваем непарыўную сувязь з жанчынамі, якія падарылі нам жыццё. Іх бясконцая вера ў сваіх дзетак зберагае нас ад нягод, служыць надзейнай апорай, дорыць бадзёрасць і імкненне смела крочыць уперад.

Дзень маці дапамагае нам глыбей адчуць веліч і святасць сапраўднага прызначэння жанчыны – нараджэнне і выхаванне наступных пакаленняў, умацаванне сямейнага дабрабыту, захаванне духоўнага багацця грамадства.

Узнёслыя адносіны да маці заўсёды былі і застаюцца характэрнай рысай беларускага народа. Мы ганарымся нашымі жанчынамі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці краіны, дабіваюцца цудоўных поспехаў у працы і пры гэтым застаюцца пяшчотнымі, ласкавымі жонкамі і матулямі.

Няхай для вас, дарагія нашы жанчыны, гучаць толькі самыя добрыя пажаданні, а вашы дзеці радуюць сваімі дасягненнямі і дораць вам удзячнасць. Жадаем моцнага здароўя, спаўнення ўсіх жаданняў, цудоўнага настрою, увагі блізкіх. Будзьце заўсёды шчаслівымі і любімымі!

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *