Акцыя «Увага — дзеці!»

Безопасность и здоровье Общество

Напярэдадні летніх канікул у Беларусі праходзіць акцыя «Увага — дзеці!»

Тэрміны: 25 мая — 5 чэрвеня.

Мэта: пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.

Вадзіцелям:

— трэба рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці),

— быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах,

— захоўваць скорасны рэжым,

— забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей.

Бацькі павінны растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах (дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.).

Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.

У сярэднім 70% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах з мая па кастрычнік.

Большасць ДТЗ адбываецца па віне вадзіцеляў.

Важна!

Са студзеня па май 2021 года на дарогах Мінска з удзелам дзяцей да 18 гадоў зарэгістраваны 27 ДТЗ, 7 з іх здарылася па віне дзяцей.

У выніку гэтых ДТЗ 29 непаўналетніх атрымалі траўмы:

18 дзяцей, якія пацярпелі ў ДТЗ, былі пешаходамі,

10 — пасажырамі,

1 — веласіпедыстам.

З пачатку 2021 года на дарогах краіны загінулі 7 дзяцей, яшчэ 127 непаўналетніх атрымалі траўмы.

Крыніца: ГУ ДАІ МУС.