«Славянскі базар у Віцебску».

Культура Общество

30 гадоў у рытме фестывалю!

З 15 па 18 ліпеня адбудзецца юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР у Віцебску». Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця, канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае…», XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021», XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021», Дзень моладзі, цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю.

Па традыцыі, дзіцячы музычны конкурс будзе праходзіць у канцэртнай зале «Віцебск»: два конкурсныя дні і гала-канцэрт.

А сцэна Летняга амфітэатра будзе прадастаўлена дарослым удзельнікам. У першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прагучыць «сусветны хіт» у суправаджэнні фанаграмы «-1» і балета Алы Духавай «TODES», які выступіць у другім аддзяленні конкурсу з новай сольнай праграмай.

Другі дзень дарослага конкурсу пройдзе ў рамках канцэрта ўрачыстага закрыцця, дзе маладыя таленты выканаюць «Славянскі хіт» у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраваннем Віталя КУЛЬБАКОВА.

Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры – сімфанічная рок-феерыя «Уверцюра да фестывалю. АГОНЬ І ЛЁД». На галоўнай сцэне будзе размешчана лядовая пляцоўка памерам 10 на 15 метраў, на якой адбудзецца сапраўднае шоу ад пераможцаў і прызёраў сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні Санкт-Пецярбургскага балета на лёдзе пад гукі «CONCORD ORCHESTRA» пад кіраваннем Fabio PIROLA (Італія).

Пацешаць прыхільнікаў фестывалю традыцыйныя праекты, сярод якіх:

зборныя канцэрты «Залаты хіт» і «Рытмы ЛЕТА»;

гала-канцэрт «Шансон ТБ – УСЕ ЗОРКІ»;

гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Білеты на праекты фестывалю можна набыць у касах Віцебска і на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by (Беларусь), bilesuserviss.lv (Латвія), bilietai.lt (Літва), piletilevi.ee (Эстонія).
У касах можна таксама набыць падарункавыя сертыфікаты наміналам 10.00, 20.00, 30.00, 50.00, 100.00 беларускіх рублёў на куплю квіткоў на мерапрыемствы фестывалю тэрмінам дзеяння па 19 ліпеня 2021 г.

Сачыце за актуальнымі навінамі на сайце форуму (FEST-SBV.BY) і Цэнтра культуры «Віцебск» (GCK.BY), а таксама ў афіцыйных супольнасцях – @festivalvitebsk і @gck.vitebsk – у сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Аднакласнікі», FaceBook і Instagram!