На спартыўнай пляцоўцы

Спорт

У сваё прафесіянальнае свята – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту – трэнеры-выкладчыкі, трэнеры па спорце, інструктары-метадысты, настаўнікі фізічнай культуры, ветэраны спорту і рабочыя ўстаноў фізічнай культуры і спорту раёна сустрэлі ў спартыўным строі, праверылі свае сілы і навыкі. Менавіта ў гэты дзень прайшла ведамасная спартакіяда.

З віншавальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнулася начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Т. М. Крыкала. Яна аб’явіла падзяку настаўнікам фізічнай культуры Івянецкай СШ Д. Ф. Булакевічу і А. М. Шумчыку, Пяршайскага ВПК – В. А. Менцюку, трэнеру-выкладчыку ДЮСШ – Д. Г. Цітову, кіраўніку фізічнага выхавання СШ № 1 – М. М. Рабцаву, інструктару-метадысту ФАЦ Валожынскага раёна – В. В. Качалка. Прыйшла павіншаваць сваіх членаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі М. М. Камінская, якая ўручыла падарункі групе актывістаў.

Спаборніцтвы праходзілі па 5 відах спорту: дартс, кідкі ў баскетбольнае кальцо, кулявая стральба, плаванне, набіванне футбольнага мяча. Кожны ўдзельнік мог паспрабаваць свае сілы ва ўсіх з іх.

 У дартсе сярод мужчын лепшым быў Сяргей Міхайлавіч Болвах, другое і трэцяе месцы занялі Анатоль Мар’янавіч Шумчык і Назар Генадзьевіч Жалток. У жанчын лепшы вынік паказала Сняжана Васільеўна Ланько, другі і трэці – Ірына Бярнардаўна Паталей і Іна Аляксандраўна Перапеча. У кідках у баскетбольнае кальцо самым трапным быў Уладзіслаў Васільевіч Галоўчык, другі вынік паказаў Іван Іванавіч Філістовіч, трэці – Дзмітрый Германавіч Цітоў. Сярод жанчын лепшай аказалася С. В. Ланько, на другой і трэцяй прыступках размясціліся Ала Аляксееўна Садоўская і Алена Аляксандраўна Калітнік.

Спаборніцтвы па стральбе выйграў Дзмітрый Францавіч Булакевіч, другі і трэці вынікі паказалі Аляксей Барысавіч Шапашнікаў і Аляксандр Нікадзімавіч Цаюн. У жанчын тройка прызёраў выглядае такім чынам: Валянціна Валер’еўна Башаркевіч, Юлія Ігараўна Калашнікава і Анастасія Аляксандраўна Ясіновіч. У набіванні футбольнага мяча вызначыўся Д. Г. Цітоў. Другі і трэці вынікі прадэманстравалі Сяргей Віктаравіч Халапук і Віктар Мікалаевіч Белавус. У жанчын вызначыліся Ю. І. Калашнікава, А. А. Калітнік і С. В. Ланько.

Сярод мужчын да 45 гадоў спаборніцтвы па плаванні выйграў Сяргей Андрэевіч Пракопчык, другім быў Аляксей Валер’евіч Колб, трэцім – Н. Г. Жалток. Пасля 45 гадоў у тройцы прызёраў былі Сяргей Міхайлавіч Шаўлюк, Генадзь Альфонсавіч Жалток і Васілій Васільевіч Ажарэльеў. Чэмпіёнкай па плаванні сярод жанчын да 45 гадоў стала А. А. Ясіновіч, другі вынік у Ю. І. Калашнікавай, трэці – у Надзеі Леанідаўны Калілец, у падгрупе пасля 45 гадоў першае месца на рахунку Аксаны Аляксандраўны Гладчанка, другое і трэцяе – Наталлі Анатольеўны Кавалевіч і Веры Міхайлаўны Каваленка.

Пераможцы і прызёры адзначаны граматамі ўпраўлення і грашовымі прызамі.

Наталля ШТЭЙНЕР