Пераменная воблачнасць і да +23°С будзе ў Беларусі 28 мая

Кругозор

Пераменная воблачнасць і да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 28 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы. Па паўднёвым усходзе краіны ў многіх раёнах пройдуць дажджы, уначы — месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў, па паўднёвым усходзе — плюс 12-14, максімальная ўдзень — 17-23 градусы цяпла.