Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію

Официально

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Сочы сёння запланаваны перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Выступаючы 26 мая ў парламенце, кіраўнік беларускай дзяржавы акрэсліў перагаворны парадак дня — у цэнтры ўвагі будуць эканоміка, рэалізацыя сумесных праектаў у розных сферах, а таксама рэагаванне на знешні націск і санкцыйную палітыку.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць далейшыя крокі і работу ўрадаў дзвюх краін па развіцці інтэграцыі на пляцоўцы Саюзнай дзяржавы, звераць гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях на двухбаковым трэку супрацоўніцтва, абмяняюцца думкамі па міжнароднай тэматыцы.