У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў.

Безопасность и здоровье Кругозор

Меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў:

на прагулку ў лес, парк надзявайце ўшчыльную прылеглае да цела адзенне, зашпільвайце манжэты на рукавах;

запраўляйце верхняе адзенне ў штаны, а штаны — у шкарпэткі;

надзявайце галаўны ўбор або выкарыстоўвайце капюшон;

праз кожныя 1-2 гадзіны на прагулцы і пасля вяртання дамоў праводзьце агляды адзення (у тым ліку складак, швоў, кішэней) і адкрытых участкаў цела;

карыстайцеся спецыяльнымі сродкамі хімічнай аховы ад кляшчоў (рэпелентамі);

размяшчайцеся на адпачынак на траве на сонечных сухіх палянах не менш як за метр ад сцежкі і кустоў.

Калі клешч усё ж такі прысмактаўся:

як мага хутчэй выдаліце яго пры дапамозе пінцэта або коўзкай пятлі з моцнай ніткі, іншым спосабам;

месца ўкусу апрацуйце 3-працэнтным перакісам вадароду, ёдам, зялёнкай або спіртавым растворам;

абавязкова звярніцеся ў паліклініку па месцы жыхарства для назначэння прафілактычнага лячэння.

З пачатку года па медыцынскую дапамогу ў арганізацыі аховы здароўя звярнуліся больш за тысячу чалавек, укушаных кляшчамі. Часцей за ўсё нападзенне кляшчоў адзначалася ў сельскай мясцовасці і на дачных участках (38% ад агульнай колькасці пацярпелых) і ў лясной зоне (36%). Таксама адзначалі нападзенні кляшчоў на тэрыторыі жылой забудовы і паркавых зон гарадоў (3%).

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.