Міліцыя ўзмоцніць меры па забеспячэнні правапарадку ў час правядзення апошніх званкоў

Закон и порядок Общество

Дадатковыя меры па арганізацыі бяспекі і папярэджанні правапарушэнняў будуць прыняты 29 мая міліцыяй Мінскай вобласці ў сувязі з заканчэннем навучальнага года ў школах і правядзеннем апошніх званкоў, паведамілі БЕЛТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.

«УУС Мінаблвыканкама віншуе навучэнцаў, бацькоў і педагогаў з заканчэннем навучальнага года і звяртае ўвагу на ўзмацненне мер па забеспячэнні правапарадку ў месцах правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, якія пройдуць у рэгіёнах вобласці 29 мая», — падкрэслілі ў ведамстве.

Міліцыя Міншчыны нагадвае аб неабходнасці выканання дзеючага заканадаўства ў час урачыстасцей і ў першую чаргу аб недапушчальнасці ўжывання алкаголю падлеткамі. «Нясенне службы ў месцах масавага знаходжання грамадзян супрацоўнікамі будзе арганізавана ва ўзмоцненым рэжыме. У сувязі з абмежаваннем рэалізацыі алкаголю запланаваны адпрацоўкі гандлёвых аб’ектаў у мэтах выяўлення і прыцягнення да адказнасці нядобрасумленных прадаўцоў», — адзначылі ва УУС.