Свята апошняга званка прайшло на Валожыншчыне

Молодежный курьер Общество Официально

Свята апошняга званка у Сярэдняй школе №2

Сёння ва ўсіх установах адукацыі раёна адбылося Свята апошняга званка. У вялікі свет адкрылася дарога для 171 адзінаццацікласніка.

Гэты ўрачысты момант раздзялілі з выпускнікамі, іх бацькамі і педагогамі прадстаўнікі органаў улады і многія шаноўныя госці. У прыватнасці, старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Круковіч наведаў Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс, яго намеснікі завіталі ў гарадскія школы, а старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік нанёс візіт у родны Івянец. У гімназіі № 1 райцэнтра пабывала прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Святлана Глябовіч.

У гэты дзень гучалі ўрачыстыя словы віншаванняў і пажаданняў, найбольш таленавітым вучням, якія на працягу вучэбнага года займелі розныя дасягненні, уручаліся ўзнагароды. Выступалі настаўнікі і бацькі, даючы мудры наказ маладым людзям перад тым, як яны шырока раскінуць крылы і вылятуць у самастойнасць…

Прапануем чытачам паглядзець, як праходзілі школьныя лінейкі ў розных месцах.

Так адзначалі Свята апошняга званка ў: Дорах 

Гімназіі №1

Гародзьках

Сярэдняй школе №1

Сярэдняй школе №2

Івянцы

Яршэвічах

Ракаве

Шчыра дзякуем усім, хто падзяліўся з рэдакцыяй фотаздымкамі.А рэпартаж мы надрукуем у нумары раённай газеты за аўторак.

Сяргей САДОЎСКІ