«Белагра-2021»

Общество

З 1 па 5 чэрвеня праходзіць 31-я міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2021».

Месца правядзення: выставачны цэнтр Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» (Смалявіцкі раён, пр.Пекінскі, 29).

Экспазіцыя:

больш за 200 адзінак тэхнікі.

Удзельнікі:

410 кампаній з 16 краін свету (Беларусь, Расія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Нідэрланды, Літва, Кітай, Польшча, Сербія, Швецыя, Эстонія, Італія, Данія, Чэхія, Іарданія).

У час Беларускага аграпрамысловага тыдня пройдуць выстаўкі «Белферма», «Белпрадукт» і «Прадмаш. Холад. Упак.».

У дні выстаўкі пройдуць усенародны дэгустацыйны конкурс «Чэмпіён смаку», конкурсы на лепшую племянную карову, вывадка племянных коней, «Лепшы араты», выстаўка сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра» праводзіцца з 1990 года.

Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ЗАТ «Мінскэкспа».