Лукашэнка пра падзеі вакол Беларусі: ідзе спроба расхістаць сітуацыю да ўзроўню жніўня мінулага года

Важное Главное Официально

Ідзе спроба расхістаць сітуацыю ў Беларусі да ўзроўню жніўня мінулага года. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы, паведамляе БЕЛТА.

«Я вас праінфармую. Карыстаючыся такімі давернымі адносінамі з вамі, захапіў некаторыя дакументы. Пакажу вам, каб вы разумелі, што адбываецца. Проста публічна я пры падрыхтоўцы да сустрэчы вам скажу наступнае, каб вы разумелі, што гэта за людзі. Хоць мы з вамі у гэтым ключы абмяркоўвалі многія праблемы», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Ён нагадаў пра перыяд мінулага года, калі розным краінам давялося вывозіць сваіх грамадзян з іншых дзяржаў на фоне абмежаванняў, выкліканых пандэміяй. «Напэўна, больш за Расію ніхто не ратаваў сваіх людзей, вывозячы з курортаў. І нават з Індыяй нам вы дапамагалі, чалавек 200 вывезлі беларусаў, недзе мы адначасова вывозілі расіян — «Белавія» наша. Тады ўсё закрылася. Адзін аэрапорт у Мінску працаваў, і вывозілі сваіх людзей. Яны (шэраг замежных краін, у тым ліку ў Еўрасаюзе, ЗША. — Заўвага БЕЛТА) усё закрылі, — нагадаў кіраўнік дзяржавы. — Яны папрасілі «Белавія», і наша кампанія вывезла тысячы, тысячы чалавек: шведаў, немцаў, палякаў, літоўцаў (у іх наогул наглуха было закрыта), амерыканцаў. Тысячы вывозілі ў Мінск, паколькі аэрапорт быў адкрыты адзіны. А потым амерыканцаў у нас забіралі або мы ім туды адвозілі. Не ўяўляеце, як яны былі нам удзячныя — «Белавія» — за вывезеных людзей, выратаваных».

У сувязі з гэтым Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на рэакцыі гэтых жа краін на выпадак з самалётам Ryanair, які зрабіў пасадку ў Мінску з-за паведамлення аб мініраванні. «Гэты выпадак з самалётам, да якога «Белавія» не мае ніякіх адносін», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Там самалётаў «Белавія» не было (у інцыдэнце з самалётам Ryanair. — Заўвага БЕЛТА), яна базіруецца ў аэрапорце, там і вы лятаеце, і іншыя (расійскія самалёты і іншых краін. — Заўвага БЕЛТА). Чужы самалёт. Папракаюць ваенных, што мы яго там пасадзілі. «Белавія» пры чым? Замачылі па поўнай. І калі б не вы — у гэты перыяд, я гляджу, Масква адмаўляе: ляціце вакол Беларусі — не прымаюць самалёты ў Маскве. Адразу адчулі. Але за што пакаралі працоўны калектыў «Белавія»? За тое, што яны ў COVID іх вывозілі тысячамі. Вось іх твар», — звярнуў увагу беларускі лідар.

«Я пакажу вам некаторыя дакументы. Вы зразумееце, што там адбываецца і адбывалася. Ідзе спроба расхістаць сітуацыю да ўзроўню жніўня мінулага года», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Уладзімір Пуцін у сувязі з гэтым прыгадаў выпадак, калі на Захадзе ў свой час пасадзілі самалёт Прэзідэнта Балівіі. «Прэзідэнта вывелі з самалёта, і нічога — цішыня», — заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка згадзіўся і адзначыў, што ёсць і іншыя выпадкі ў свеце, калі прымушалі да пасадкі самалёты тых ці іншых краін і пры гэтым ніхто не крычаў наконт гэтага. «Проста зразумела, што ад нас хочуць гэтыя «сябры» нашы заходнія. Што тут абмяркоўваць… Але няма тых вышынь, якія бальшавікі не бралі. Возьмем і мы», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.