Жыві, наш лес!

Кругозор Общество

Як вядома, лес – важнейшы фактар у экалагічнай раўнавазе біясферы Зямлі, буйнейшы назапашвальнік сонечнай энергіі і біялагічнай масы, крыніца кіслароду.

У Валожынскім раёне лясістасць складае больша за 39% пры 40,1% па краіне. Агульная плошча лясоў лясгаса – 83,8 тыс. га, пакрытая лесам плошча – 76,1 тыс. га. Больш за 60% ляснога фонду займаюць прыродаахоўныя, ахоўныя і рэкрэацыйна-аздараўленчыя лясы, што выконваюць пераважна прыродаахоўную ролю (лясы водаахоўных зон, ахоўныя палосы ля дарог, асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі).

Нашы асноўныя лесаўтваральныя пароды: сасна – 45%, елка – 19,9%, бяроза – 21,6%, вольха – 8,1%, асіна – 3,1%.У параўнанні з папярэднім годам сярэдні запас на 1 га драўніны павялічыўся на 1,3 м3. Сярэдні запас на 1 га спелай і перастойнай драўніны павялічыўся на 6,4 м3. Сярэдні прырост складае 3,4 м3 на га.

Узроставая структура ляснога фонду на 1 студзеня 2021 года наступная: маладнякі – 10,5%, сярэднеўзроставые – 49,4%, прыспяваючыя – 26,7%, спелыя – 10,1%. У параўнанні з папярэднім годам наглядаецца рост спелых (+1,5%) насаждэнняў.

Вынікам работы лесаводаў з’яўляюцца станоўчыя і якасныя змяненні паказчыкаў, што характарызуюць стан ляснога фонду. Для павышэння біялагічнай разнастайнасці ў лясах павялічваюцца аб’ёмы стварэння лясных культур цвёрдаліставых парод.

Штогод відавы склад ствараемых лясных культур у асноўным адпавядае паказчыкам Дзяржаўнай праграмы лесааднаўлення і лесавывядзення ў лясах Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2021 года. За перыяд з 2017 па 2021 гг. было створана 465,5 га лясных культур (2017 –  54 га; 2018 – 55 га; 2019 – 175 га; 2020 – 77 га; 2021 – 104,5 га.).

Лясныя культуры ствараюцца якасным стандартным пасадачным матэрыялам. Яго аб’ёмы ў гадавальніку лясгаса дазваляюць забяспечваць пасадку лясных культур у належныя тэрміны. Вядзецца таксама мэтанакіраваная работа па павелічэнні аб’ёмаў збору насення і вырошчванні пасадачнага матэрыялу для азелянення населеных пунктаў. Праводзіцца работа і па вегетатыўным размнажэнні дэкаратыўных драўнінных раслін чаранкамі.

У 2020 годзе ад рэалізацыі пасадачнага матэрыялу лясгасам было атрымана 115,8 тыс. руб. За год нарыхтавана больш за 700 кг насення цвёрдаліставых парод. У цяперашні час у Рэспубліканскім лясным насенняводчым цэнтры захоўваецца 5-гадовы запас насення хвойных парод. Нарыхтоўваецца насенне і іншых лесаствараючых парод – ясеня звычайнага, клёна, ліпы і іншых.

Санітарны стан лясоў у цэлым станоўчы. Успышак захворванняў дрэў (хвойных і ліставых), якія распаўсюджваюцца насякомымі, не заўважана.

У бягучым годзе ахова лясоў ад шкоднікаў біялагічнымі метадамі была праведзена на плошчы 200 га (рассяленне мурашнікаў, развешванне штучных гнёздаў для птушак).

Разам са стварэннем новых лясоў лясгас займаецца нарыхтоўкай лесаматэрыялаў і іх перапрацоўкай. Драўніна з’яўляецца асноўнай таварнай прадукцыяй прадпрыемства.

У 2020 годзе было нарыхтавана  142,8 тыс. м3 ліквіднай драўніны (2019 год – 163,2 тыс. м3).

Наш кар.