СМАЧНА, СОЛАДКА, КАРЫСНА: падарункі атрымалі маленькія пацыенты райбальніцы

Важное Молодежный курьер Общество

У дзень абароны дзяцей Валожыншчыну наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук. Пасля завяршэння прыёму грамадзян і ўдзелу ў мерапрыемстве, наладжаным у раённым выканаўчым камітэце для выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, Алег Аляксеевіч вырашыў завітаць у педыятрычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Да дабрачыннай акцыі далучылася дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Рай. Кожнаму з маленькіх пацыентаў яны прывезлі салодкія і карысныя падарункі і ўручылі іх з наказам хутчэй папраўляцца і сустракаць лета з добрым настроем і поўным здароўем.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА