ГЕНЕРАЛЬНАЯ ЎБОРКА ЛЯСОЎ

Общество

Другі год запар у рэспубліцы праходзіць акцыя “Чысты лес”, падчас якой наводзіцца парадак у лясным фондзе. І ў лясах нашага раёна ўжо выдзелены аб’екты для добраўпарадкавання, мясціны, якія будуць ачышчаны ад буралому і смецця.

Сёлета акцыя пройдзе пад дэвізам “Лёс лесу ў нашых руках”, дата правядзення дабравольнага мерапрыемства – 15 кастрычніка. У лясніцтвах створаны рабочыя групы і зацверджаны планы мерапрыемстваў.

Найбольш масавыя мерапрыемствы чакаюцца ў ракаўскай зоне. Тут плануюць прадоўжыць работы па добраўпарадкаванню берагоў Іслачы. Летась парадак каля ракі наводзілі нават прадстаўнікі некаторых сталічных фірмаў і арганізацый, у прыватнасці – “Кока-Кола”, інстытут імя Сахарава.

Кіраўніцтва ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас” запрашае ўсіх нераўнадушных людзей прыняць удзел у акцыі “Чысты лес”. Індывідупальныя даведкі можна атрымаць у лясніцтвах, для арганізаваных груп – па тэлефоне 55485.

Сяргей МІКЕНЯ.

 

 



Добавить комментарий