«ТІБО-2021»

Общество

XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2021» пройдзе 1-4 чэрвеня ў «Мінск-Арэне» (пр.Пераможцаў, 111а).

У 2021 годзе ўдзел у форуме прымуць больш за 140 арганізацый з Азербайджана, Беларусі, Германіі, Казахстана, Кітая, ААЭ, Расіі, Узбекістана і інш.

Цэнтральную экспазіцыю на выстаўцы «ТІБО-2021» будзе займаць стэнд «Беларусь — краіна лічбавых магчымасцей». Тут будуць прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій дзяржаўных органаў і беларускіх ІТ-кампаній, а таксама магчымасці іх эфектыўнага прымянення ў розных сферах дзейнасці.

Тэматыка форуму:

тэлекамунікацыйная і сеткавая інфраструктура;

тэлевізійныя, мультымедыйныя і гульнявыя тэхналогіі;

інструментальныя праграмныя сродкі;

лічбавае выдавецтва і паліграфія;

інтэрнэт-тэхналогіі і паслугі;

робататэхніка;

тэхналогіі разумнага горада і рэгіёна;

сістэмы і тэхналогіі бяспекі;

сістэмы аўтаматызаванага праектавання і кіравання;

сучасныя тэхналагічныя трэнды;

IEM-сістэмы і ERP-платформы;

галіновыя рашэнні.

Форум «ТІБО» праводзіцца з 1994 года і з’яўляецца адным з буйнейшых у краінах СНД і Балтыі. Яго ўдзельнікі — вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі ІКТ-паслуг.

Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.