Да +22°С чакаецца ў Беларусі 3 чэрвеня

Кругозор

Да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 3 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень — 17-22 градусы цяпла.