Поспех «Жаронцаў»

Культура

Тэатральны калектыў “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці прыняў удзел у I Міжнародным нацыянальным творчым праекце “Саламяны цуд”, накіраваным на далучэнне маладога пакалення да мастацтва і беларускай культуры.

На конкурсе ракаўчане прадставілі лялечную пастаноўку беларускай народнай казкі ў рэдакцыі Паўла Місько “Сама рабка, на галаве чырвоная шапка”. У выніку калектыў атрымаў Дыплом лаўрэата l ступені ў намінацыі “Тэатральная творчасць”, а кіраўнік Хрысціна Лямбовіч – Падзяку за асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу і маральна-эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення.
З гэтай жа пастаноўкай калектыў выступіў на ІІ Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі, што праходзіў на базе аднаго з падраздзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Анжэла РАДЫНА