СВЯТА ТВОРЧАСЦІ

Культура Общество

Сёння Валожынскі раён прымае ўдзел у абласным творчым марафоне ART-MIX “Багаты талентамі наш край”.

Загадчык аддзела аматарскай творчасці і культурнага правядзення вольнага часу Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Іна Шыбут вітала работнікаў культуры Валожыншчыны  і гасцей свята. Яна перадала Дыплом удзельніка в. а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганне Канановіч.

 

На плошчы працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі “Валожыншчына літаратурная” народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага цэнтра культуры, цэнтральнай раённай бібліятэкі і Валожынскай дзіцячай бібліятэкі, выстава ў чамадане Валожынскага краязнаўчага музея. Тут жа можна здзейсніць віртуальнае падарожжа “Валожыншчына мая”. Радуюць багатым асартыментам выставы-продажы “Скарбы роднага краю” работ удзельнікаў народнага аб’яднання народных майстроў  “Скарбніца” і клубных устаноў Валожынскага раённага цэнтра культуры, Івянецкага музея традыцыйнай культуры і майстар-класы, што яны даюць. Незабыўнае ўраджанне робяць аб сабе выставы работ Валожынскай і Івянецкая дзіцячых школ мастацтваў і Дорскага філіяла, канцэртна-забаўляльная праграма клубных устаноў Валожынскага раёна “Кірмаш талентаў”.

 

Традыцыйна бурнымі апладысментамі сустрэлі гледачы выступленні заслужанага  аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Гасцінец” і яго спадарожніка – ўзорнага фальклорнага калектыву “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці, народную арт-групу “Журавінка”, калектывы мастацкай самадзейнасці Івянецкага дома культуры, народны інструментальны ансамбль “ArsLonga” і дзіцячы інструментальны ансамбль”Менестрэлі” Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Юныя валожынцы з задавальненнем робяць аквагрым, удзельнічаюць у майстар-класах, забаўляюцца на разнастайных атракцыёнах.

Анжэла РАДЫНА

фота аўтара