Раённы выпускны баль пройдзе ў Валожыне 10 чэрвеня

Главное Общество Официально

Фота з архіва рэдакцыі газеты

10 чэрвеня з 16.00 да 18.00 на плошчы Свабоды райцэнтра пройдзе раённы выпускны баль.

Плануецца, што мерапрыемства збярэ больш за 350 удзельнікаў. Сёлета для выпускнікоў наладзяць урачыстасць пад адкрытым небам, фіналам якой стане велічны танец пад гукі развітальнага вальса… Мерапрыемствы для юнакоў і дзяўчат, якія рыхтуюцца ўступіць у дарослае жыццё, працягнуцца ў родных навучальных установах.

Інфармацыю падрыхтаваў Сяргей САДОЎСКІ.